30 чэрвеня ў Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру
Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 30 чэрвеня. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Пераважна па ўсходзе Беларусі пройдуць дажджы, удзень па Гомельшчыне і Магілёўшчыне прагназуюцца моцныя дажджы. Вецер будзе паўночны 6-11 метраў за секунду, уначы з парывамі да 14 метраў за секунду, зранку і ўдзень на значнай частцы тэрыторыі — да 15-20 метраў за секунду. У сувязі з моцным ветрам сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.
Уначы слупок тэрмометра пакажа ад 9 да 15 цяпла, па паўднёвым усходзе — да +18 градусаў. Удзень ён падымецца да +15...+21.