30 красавіка ў Беларусі магчымыя збоі ў працы банкаўскіх картак

30 красавіка ў Беларусі магчымыя збоі ў працы банкаўскіх картак

У суботу, 30 красавіка, у Беларусі магчымыя збоі ў працы банкаўскіх картак. "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр" інфармуе, што ад 2-й гадзіны ночы да 7-й гадзіны раніцы будзе праводзіць тэхналагічныя работы на тэлекамунікацыйным абсталяванні і ў сістэме M4BANK.MPOS (падрыхтоўка да дэнамінацыі беларускага рубля).

Адзначаецца, што магчымыя кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі "Банскаўскага працэсінгавага цэнтра". Нагадаем, гэта такія банкі, як Беларусбанк, БПС-Ашчадбанк, Аграпрамбанк, Белінвестбанк, Белгазпрамбанк, Парытэтбанк, Прыёрбанк. Таксама могуць адбыцца збоі ў сетцы арганізацый гандлю (сервісу), пунктаў выдачы наяўных, інфакіёскаў, банкаматаў, якія падключаныя да апаратна-праграмнага комплексу БПЦ.

Сістэма M4BANK.MPOS не будзе працаваць у суботу ад 2.30 да 4.00.

Мінулы раз Банкаўскі працэсінгавы цэнтр праводзіў тэхналагічныя работы 9 красавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі