30 снежня з Беларусі ў Польшчу спрабавалі трапіць 23 мігранты
30 снежня ў Польшчу з Беларусі спрабавалі незаконна трапіць 23 чалавекі, паведамляе польскае памежнае ведамства. Напярэдадні было зарэгістравана 22 спробы перайсці мяжу нелегальна.
На мяжы каля Нараўкі і Белавежы выяўленыя пашкоджанні калючага дроту. На ўчастку каля Чарэмхі мяжу спрабавала нелегальна перайсці група з 14 замежнікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.