30 верасня ў Беларусі прагназуюць туман
У пятніцу ў Беларусі ўначы і зранку чакаюцца туманы / pixabay.com
У пятніцу, 30 верасня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы і зранку пераважна па ўсходзе краіны, а ўдзень у паўднёва-заходніх раёнах пройдуць дажджы. Уначы і зранку месцамі будуць згушчацца туманы. У сувязі з гэтым сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі. Вецер прагназуецца няўстойлівы слабы.
Тэрмометры ўначы пакажуць 2-7 вышэй за нуль, па ўсходзе Беларусі чакаецца +8...+12. Удзень будзе 13-19 цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.