30 жніўня ў Беларусі: ад +20 па паўночным захадзе да +27 па паўднёвым усходзе

30 жніўня ў Беларусі: ад +20 па паўночным захадзе да +27 па паўднёвым усходзе

У аўторак, 30 жніўня, ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Месцамі, а днём пераважна па поўначы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку месцамі будзе згушчацца слабы туман. Вецер прагназуецца заходні, паўночна-заходні ўмераны, удзень месцамі па краіне парывісты. 

Уначы тэрмометры пакажуць 12-18 вышэй за нуль, у асобных раёнах Беларусі чакаецца 9-11 цяпла. Удзень прагназуюць ад +20 па паўночным захадзе да +27 па паўднёвым усходзе краіны. 

30 жніўня ў Беларусі: ад +20 па паўночным захадзе да +27 па паўднёвым усходзе
vk.com/belgidromet
30 жніўня ў Беларусі: ад +20 па паўночным захадзе да +27 па паўднёвым усходзе

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі