350 спартоўцаў і трэнераў запатрабавалі правесці паўторныя выбары
350 спартоўцаў, трэнераў, спартовых менеджараў і журналістаў патрабуюць ад уладаў правесці паўторныя выбары. Сярод тых, хто падпісаў зварот — топавыя фігуры: Аляксандра Герасіменя, Марына Арзамасава, Аляксандра Раманоўская, Мікалай Казека, Вольга Мазуронак, Надзея Астапчук, Алена Леўчанка, Дзяніс Рутэнка.
Поўны спіс падпісантаў, а таксама іх патрабаванні публікуе сайт "Трыбуна" (з тэрыторыі Беларусі адкрываецца толькі праз VPN).
Калі каротка пераказваць, дык патрабаванні наступныя:
— прызнаць несапраўднымі выбары, якія прайшлі 9 жніўня, і прызначыць новы выбары;
— вызваліць затрыманых падчас масавых пратэстаў, дапамагчы пацярпелым;
— вызваліць палітвязняў;
— спыніць супрацьпраўную дзейнасць сілавікоў;
— знайсці і пакараць вінаватых у гвалце, учыненым сілавікамі на вуліцах гарадоў 9-13 жніўня.
А таксама вызваліць палітвязняў
У выпадку, калі на падпісантаў будуць ціснуць ці пагражаць звальненнем, ці неяк па-іншаму парушаць іх правы, спартоўцы і трэнеры абяцаюць дзейнічаць салідарна, "аж да магчымай адмовы ад выступу за нацыянальную зборную краіны, ці адмовы ад арганізацыі міжнародных і нацыянальных спартовых мерапрыемстваў". "Акрамя таго, гэтыя факты неадкладна будуць накіраваныя ў МАК, міжнародныя спартыўныя федэрацыі і камітэты", — гаворыцца ў заяве.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.