38 тон "санкцыйных" яблык везлі ў Беларусь пад выглядам італьянскіх цукерак

38 тон "санкцыйных" яблык везлі ў Беларусь пад выглядам італьянскіх цукерак

Кантрабанду выявілі беларускія мытнікі ў дзвюх фурах, якія належаць расійскай фірме-перавозчыку, паведамляе прэс-служба Мытнага камітэта. 

Паводле дакументаў, праз пункт пропуску "Казловічы" ехалі фуры з кандытарскімі вырабамі. Аднак пазней на трасе М-1 у грузавых адсеках машын супрацоўнікі Аператыўнай мытні выявілі ўжо не печыва і цукеркі італьянскай вытворчасці, а больш за 38 тон свежых яблыкаў.

Выявілася, што паўпрычэпы з італьянскімі прысмакамі на тэрыторыі Беларусі былі замененыя на паўпрычэпы з яблыкамі. Прычым нумарныя знакі былі перастаўленыя з першых паўпрычэпаў на другія. Садавіна раней была законна ўвезеная ў Беларусь і выпушчаная ў свабоднае абарачэнне. На гэтыя ж аўто парушальнікі цалкам вырабілі падробленыя тэхнічныя пашпарты і пломбы.

Пазней на адной з аўтастаянак на трасе М-1 былі выяўленыя пакінутыя паўпрычэпы без дзяржаўных нумарных знакаў. У іх захоўваліся італьянскія цукеркі і печыва. 

Агульны кошт яблыкаў, печыва і цукерак складае больш за 130 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі