4 гадзіны дударскай музыкі ў новай праграме гурта Irdorath
Прэм'ера адбудзецца ў клубе Re:Public 14 верасня.
“Гэта будзе не проста канцэрт, а 4-гадзінная марафон-вечарынка ў стылі Irdorath, у стылі fantasy, фолка, — распавядае фронтвумэн гурта Надзея. — Гэта наш вялікі праект, там будзе цалкам новая праграма і мноства разнастайных сюрпрызаў”.
Што гэта будуць за сюрпрызы, каманда пакуль трымае ў сакрэце. Бліжэйшым часам Irdorath можна будзе сустрэць на фэсце “Купальскае кола”, які пройдзе ў клубе Re:Public 29 чэрвеня.
Фота са старонкі гурта вконтакте