Сёння пагавораць пра спрашчэнне візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС
Беларуска-славацкія кансультацыі па консульскіх пытаннях пройдуць у Браціславе.
Бакі абмяняюцца інфармацыяй па тэматыцы пагадненняў аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і Еўрасаюзам, а таксама пра рэадмісію. Дыпламаты абмяркуюць пытанні зменаў парадку выдачы візаў беларускім грамадзянам ды магчымага спрашчэння выдачы візаў паміж Славакіяй і Беларуссю.
Беларускую дэлегацыю ачоліць начальнік галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС нашай краіны Ігар Фісенка, паведамляе "Интерфакс-Запад".
Фота — bymedia.net