4 ліпеня ў Мінску пачаўся суд над бізнесменамі Япрынцавымі
4 ліпеня ў Мінску пачаўся суд над бізнесменамі Уладзімірам і Казбекам Япрынцавымі. Бацьку і сына абвінавачваюць у махлярстве, "здзейсненым арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры" (ч. 4 арт. 209 КК).
Працэс праходзіць у судзе Цэнтральнага раёна сталіцы. БЕЛТА дадае, што фігурант справы Япрынцавых — Аляксандр Арабян, супрацоўнік "Трайпла". Чакаецца, што ў судзе ў якасці сведкі можа выступіць Юрый Чыж, кіраўнік "Трайпла", які з сакавіка знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ.
Уладзімір Япрынцаў быў намеснікам Чыжа. Ён — ураджэнец Туркменістана, у Беларусь прыехаў на вучобу ў інстытуце фізкультуры і застаўся. У Япрынцава дзве дачкі і сын — Казбек. У мінулым ён — вядомы спартсмен, заслужаны трэнер нашай краіны. За кратамі Уладзімір Япрынцаў знаходзіцца з лета 2015 года. Старшыня КДБ Валерый Вакульчык распавёў, што яго затрымалі пасля заявы Юрыя Чыжа і расійскіх партнёраў. Па адной з версій, адбылося гэта з-за нявырашанай праблемы з украінскімі партнёрамі, якім не было пастаўлена аплачанае дызпаліва.
Як загібаўся “Трайпл” і як затрымлівалі Чыжа (хроніка падзей)