4 прычыны, па якіх Расія не прагаласавала за Беларусь на “Еўрабачанні”
У 2010 годзе расіяне паставілі гурту “3+2” усяго 2 балы, а ўкраінцы ўвогуле не паставілі нічога. Прынцып добрасуседства не працуе?
Ці сапраўды былыя рэспублікі Савецкага Саюза, і найперш — Расія, Украіна і Беларусь “дапамагаюць” адна адной апынуцца вышэй у табліцы “Еўрабачання”? Еўрарадыё складае свае табліцы:
Расія
Балы |
Краіны па гадах |
||||
2009 |
2010 |
2011 |
2012 |
2013 |
|
12 |
|
Арменія |
Азербайджан |
|
Азербайджан |
10 |
|
Грузія |
Украіна |
Азербайджан |
|
8 |
Эстонія |
Азербайджан |
|
Украіна |
|
7 |
Азербайджан |
Украіна |
Малдова |
Малдова |
|
6 |
|
|
Грузія |
Эстонія |
Малдова |
5 |
Арменія |
|
|
Літва |
Грузія |
4 |
|
|
|
|
|
3 |
|
|
|
|
|
2 |
Украіна |
Беларусь |
Літва |
|
Арменія |
1 |
Малдова |
|
|
|
Украіна |
5 з 10 ацэнак, якія цягам апошніх 5 гадоў выстаўляла на “Еўрабачанні” Расія — за постсавецкія краіны! Звяртаем ўвагу на тое, што за Азербайджан і Украіну нашы ўсходнія суседзі галасуюць штогод! Прычым, азербайджанцы менш за 7 балаў ад расіян не атрымліваюць.
Беларусі так не шанцуе. Расійскія гледачы мелі магчымасць галасаваць за нашу краіну толькі тройчы. У 2007 у фінал “Еўрабачання” прабіўся Дзмітрый Калдун, а ў 2010 — гурт “3+2”. І вось сёлета — Алёна Ланская.
Што паставілі нам расіяне? Калдуну — максімум, 12 балаў. Гурту “3+2” яны “адшкадавалі” усяго… 2 балы. А Ланскую ўвогуле пакінулі без бонусаў. Такому выніку няма чаго здзіўляцца, лічыць рэдактар аддзела свецкай хронікі газеты “Комсомольская правда в Белоруссии” Сяргей Маліноўскі. І прапануе адразу чатыры версіі:
“Ланскую за дзень да фінала запрасілі на “Пусть говорят”. Але яна адмовіла Малахаву. Першы канал у Расіі — вяшчальнік Еўрабачання. Верагодна, ён можа ўплываць на галасаванне журы. І, магчыма, Эрнст раззлаваўся на Ланскую. Але гэта толькі меркаванне.
Другая версія: расіяне галасавалі за тых выканаўцаў, якія не могуць скласці канкурэнцыю Дзіне Гарыпавай. Як я лічу, яна не вельмі харызматычная, і фармату “Еўрабачання” не адпавядае. На расійскім сайце “Камсамолкі” было галасаванне: “Хто, на ваш погляд, варты перамогі?” Ланская заняла… першае месца!
Яшчэ варыянт: шмат хто з расіян на доўгіх травеньскіх канікулах з’ездзіў у Беларусь. А пасля яны вярнуліся дадому і начыталіся ў інтэрнэце негатыўных водгукаў пра тое, як паркаваліся па траруарах, як паводзілі сябе. Яны начыталіся, раззлаваліся, і ў выніку прагаласавалі так, як прагаласавалі…
І апошні: а чаму, увогуле, расіяне мусілі галасаваць за Беларусь? Чаму ўвогуле суседзі мусяць галасаваць адно за аднаго? Гэта зусім не абавязкова. Вядома, крыўдна, што расіяне не далі нам увогуле нічога. Маглі б даць два-тры балы, і гэта было б карэктна. А вось так, як атрымалася… Гэта наводзіць на думку, што ўсё ж такі ёсць нейкія падводныя камяні, пра якія мы, на жаль, не ведаем”.
Украіна
Балы |
Краіны па гадах |
||||
2009 |
2010 |
2011 |
2012 |
2013 |
|
12 |
|
Азербайджан |
Грузія |
Азербайджан |
Беларусь |
10 |
Азербайджан |
Расія |
Азербайджан |
Расія |
Азербайджан |
8 |
Расія |
|
Расія |
Малдова |
Малдова |
7 |
Малдова |
Грузія |
Малдова |
|
Грузія |
6 |
|
Арменія |
|
|
Арменія |
5 |
|
|
|
|
|
4 |
Эстонія |
|
|
|
Расія |
3 |
|
|
|
|
|
2 |
Арменія |
|
Эстонія |
|
|
1 |
|
|
|
Эстонія |
Літва |
Украіна таксама заўжды падтрымлівае суседзяў. Сёлета ў яе топ-10 — адразу 7 рэспублік былога СССР. Азербайждан заўжды ці на першым, ці на другім месцы. Расія толькі сёлета вывалілася з тройкі… Гурту “3+2” украінцы не паставілі… нічога! Але ніякага скандала ў 2010 годзе не было. Хіба што, выбачаючыся, сёлета ўкраінцы ставяць вельмі добрасуседскія 12 балаў Алёне Ланской.
Беларусь
Балы |
Краіны па гадах |
||||
2009 |
2010 |
2011 |
2012 |
2013 |
|
12 |
|
Расія |
Грузія |
Расія |
Украіна |
10 |
Азербайджан |
Украіна |
Украіна |
Украіна |
Азербайджан |
8 |
Расія |
|
|
Літва |
Расія |
7 |
|
Грузія |
Малдова |
Азербайджан |
|
6 |
Украіна |
Азербайджан |
Азербайджан |
|
|
5 |
|
Арменія |
Расія |
Малдова |
Літва |
4 |
Эстонія |
Малдова |
|
Эстонія |
Малдова |
3 |
|
|
|
|
|
2 |
|
|
|
|
Арменія |
1 |
Арменія |
|
|
|
|
А вось Беларусь сёлета прагаласавала вельмі прадказальна. 12 балаў — Украіне, 8 — Расіі. Паміж імі — 10 балаў Азербайджану. У нашым галасаванні штогод — 5-6 краін былога СССР, прычым, гуртуюцца яны, у асноўным, у верхняй частцы табліцы.
Фота: www.eurovision.tv.