Беларускі спявак Дзмітрый Калдун выступіў у "ДНР" побач з аўтаматчыкамі
Беларускі спявак Дзмітрый Калдун выступіў у "ДНР". Канцэрт прайшоў увечары 11 лістапада на цэнтральнай плошчы Данецка з нагоды мясцовых выбараў і выбараў кіраўніка самаабвешчанай рэспублікі (такія ж выбары прайшлі і ў "ЛНР"). Відэа з'явілася ў Instagram. На ім відаць, што побач са сцэнай стаялі аўтаматчыкі.
Дзмітрый Калдун у 2007 годзе прадстаўляў Беларусь на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне" і заняў у фінале шостае месца. Гэта найлепшы вынік для беларускіх выканаўцаў.
Звычайна ўлады Украіны адсочваюць выступленні музыкаў на тэрыторыі самаабвешчаных "ДНР", "ЛНР" і ў Крыме. Яны трапляюць у "чорны спіс" і не могуць наведаць Украіну.