Бойкі не было: Дзмітрый Калдун у Дзятлаве ў цемры стукнуўся галавой аб арэлі

Бойкі не было: Дзмітрый Калдун у Дзятлаве ў цемры стукнуўся галавой аб арэлі

Ніякай бойкі ў караоке не было, Дзмітрый Калдун проста так пажартаваў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла піаршчыца музыкі. Сіняк пад вокам пасля свайго выступу беларускі спявак сапраўды атрымаў у Дзятлава, але выпадкова. Здарэнне адбылося ўвечары 6 красавіка.   

“Пасля выступу ў Дзятлаве Дзмітрый пайшоў да машыны, на вуліцы было цёмна, ён не ўбачыў выбоіну на дарозе, не паспеў згрупавацца і стукнуўся галавой аб арэлі, якія не заўважыў у цемры. Пасля агляду ў бальніцы лекары дыягнаставалі вывіх калена, таксама падазраюць страсенне галаўнога мозга”, — паведаміла Юлія Сажына.

Наступны выступ, які адбыўся 7 красавіка таксама ў Дзятлаве, Дзмітрый Калдун адпрацаваў на абязбольваючых. Па словах Юліі Сажынай, расклад тура па Беларусі застаецца без змен. Ужо сёння Калдун выступіць з сольным канцэртам у Клецку.

Дзмітрый Калдун прадстаўляў Беларусь на конкурсе "Еўрабачанне" ў 2007 годзе. Тады наша краіна заняла шостае месца — гэта быў самы высокі вынік за ўвесь час удзелу Беларусі ў еўрапейскім песенным конкурсе.

 

Больш цікавых падзей за 8 красавіка ў праграме "Еўразум"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі