43 чалавекі асуджаныя ў Беларусі ў красавіку па "пратэсных" крымінальных справах

Апраўданняў па "пратэсных" крымінальных справах у Беларусі не прысуджаюць / sb.by
Апраўданняў па "пратэсных" крымінальных справах у Беларусі не прысуджаюць / sb.by

За красавік у Беларусі па крымінальных справах з палітычнымі матывамі асудзілі 43 чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна". Гэта 11 жанчын і 32 мужчыны.

Калі скласці іхныя прысуды, дык атрымаецца, што агулам прысудзілі 89 гадоў і 3 месяцы пазбаўлення волі, 34 гады "хатняй хіміі", 3 гады "хіміі", а таксама 9250 рублёў штрафаў.

Ва ўсіх палітычна матываваных крымінальных справах суддзі прызначалі пакаранне, звязане з пазбаўленнем волі ці яе абмежаваннем. Прычым пазбаўленне волі пераважала: яго прысуджалі ў 65,12% выпадкаў. 
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі