5 кіраўнікоў жылога комплексу збудавалі сабе кватэры за кошт дольшчыкаў

Першыя скаргі забудоўшчыкаў аднаго з грамадскіх аб'яднанняў Мінску пачалі з'яўляцца больш за год таму, перадае БЕЛТА. Людзей не задавальняў хуткі і беспадстаўны рост коштаў на кватэры. Міліцыя правяла праверку і выявіла, што за 20 гадоў існавання аб'яднання ніводзін з яго кіраўнікоў не заплаціў ні капейкі ў якасці ўнёску. Акрамя таго, на паседжаннях кіраўнічага органа неаднаразова прымаліся рашэнні пра аплату аздараўленчых паслуг чальцам штаба аб'яднання, а таксама пра выдачу "сваім" людзям безадсоткавых пазык.



МУС паведамляе, што пяць чальцоў штаба, атрымаўшы пазыкі ў памеры больш як 1 мільярд рублёў, пабудавалі асабістыя кватэры за кошт дольшчыкаў. Цяпер яны абавязаныя пакрыць суму шкоды дольшчыкам.



Фота — finatica.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі