51-гадовага зваршчыка затрымалі за абразу Лукашэнкі і каментары супраць рускіх

Зваршчыка затрымалі за каментары ў інтэрнэце / pixabay.com
Зваршчыка затрымалі за каментары ў інтэрнэце / pixabay.com

За каментары ў інтэрнэце сілавікі затрымалі 51-гадовага жыхара Фаніпаля. На яго пачалі крымінальную справу, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Следства заяўляе, што ад снежня 2021 года па верасень 2022-га мужчына сістэматычна пакідаў каментары "пад фатаграфіямі прадстаўнікоў улады і вышэйшых службовых асоб Рэспублікі Беларусь у дэструктыўных Telegram-каналах і групах, дзе не саромеючыся ў выразах, абражаў і публічна прыніжаў іх гонар і годнасць". Сілавікі выявілі 20 такіх каментароў

Таксама ён выступаў супраць вайны, якую Расія развязала ва Украіне. У Следчым камітэце пішуць, што мужчына "размяшчаў у радыкальных Telegram-чатах паведамленні, якія носяць абразлівы характар у адносінах да "рускіх", падахвочваў да агрэсіі карыстальнікаў сеткі Інтэрнэт да названай нацыянальнасці".

Пасля затрымання выявілася, што гэта электрагазазваршчык аднаго з вядучых прамысловых прадпрыемстваў. Каментары ён пакідаў праз мабільны тэлефон.

Зваршчыку інкрымінуюць абразу Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368), публічную абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369), а таксама наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне нацыянальнай варожасці і варожасці па прыкмеце нацыянальнай прыналежнасці (ч. 1 арт. 130).

Мужчыну ўзялі пад варту. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі