6 снежня ў Беларусі прагназуюць снег і дождж
Зіма ў Беларусі / Еўрарадыё
У аўторак, 6 снежня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
Уначы пераважна па захадзе, а ўдзень — і ў цэнтральных раёнах краіны пройдуць ападкі: снег, мокры снег, дождж. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-ўсходні парывісты.
Месцамі чакаецца галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. У сувязі з гэтым сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад -1 па захадзе да -13 па ўсходзе краіны. Удзень чакаецца 2-8 марозу, па паўднёвым захадзе будзе -1...+2.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.