6 тысяч студэнтаў далучыліся да еўрамайдана ў Кіеве
Яны прайшлі калонай па ўкраінскай сталіцы да плошчы Незалежнасці, дзе працягваецца акцыя прыхільнікаў еўраінтэграцыі.
Там мантуецца сцэна, рыхтуецца масавы вечаровы мітынг. Ужо цяпер на плошчы сабраліся тысячы людзей, якія грэюцца каля вогнішчаў, распаленых у вялікіх бочках, інфармуе РІА "Новости".
Нагадаем, урад Украіны на мінулым тыдні прыпыніў падрыхтоўку да падпісання пагаднення аб асацыяцыі з ЕС. Дакумент мусіў быць падпісаны на саміце "Усходняга партнёрства", які ў чацвер пачаўся ў Вільні. У адказ на рашэнне ўраду па ўсёй Украіне пачаліся акцыі пратэсту прыхільнікаў еўраінтэграцыі.
Як інфармуе УНІАН, існуе план арганізацыі жывога ланцуга з Кіева да Львова.
Фота — Reuters