60 мужчын у Мінску пайшлі ў дэкрэтны адпачынак
У Мінску 60 мужчын аформілі дэкрэтны адпачынак, паведамляе "БелТА". Пра гэта распавяла журналістам старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Мінгарвыканкаму Жанна Рамановіч. Па яе словах, гэта не толькі бацькі, але і дзядулі дзетак.
Таксама чыноўніца заўважыла, што большасць мам не знаходзяцца ў адпачынку за дзіцяці тры гады, як прапануе дзяржава. Гэта бачна па запатрабаванасці месцаў у ясельных групах у дзіцячых садках. "Іх не хапае", — заўважыла чыноўніца.
На дапамогу па ўходзе за зіцяці дзяржава летась выдадаткавала Br85,9 мільёнаў рублёў.