6,3 мільёна беларусаў карыстаюцца сотавай сувяззю

У чэрвені колькасць карыстальнікаў мабільнай сувязі стандарта GSM у Беларусі ўзрасла на 88 тысяч і на пачатак ліпеня перавысіла 6 мільёнаў 314 тысяч.
Колькасць абанентаў "МТС" за чэрвень узрасла на 70 тысяч і дасягнула 3,5 мільёнаў. Колькасць абанентаў "Velcom" за мінулы месяц павялічылася на 10 тысяч — да 2 мільёнаў 685 тысяч.

Абаненцкая база аператара сотавай сувязі "БеСТ" перавысіла 149 тысяч Больш за 8 тысяч з іх падключыліся ў чэрвені.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі