72-гадовага мінчука асудзілі за тое, што супраціўляўся амапаўцу

72-гадовага мінчука асудзілі за тое, што супраціўляўся амапаўцу

72-гадоваму мінчуку прысудзілі пяць гадоў "хатняй хіміі" за гвалт супраць амапаўца (арт. 364 Крымінальнага кодэкса), паведамляе прэс-служба Мінскага гарадскога суда.

Суд адбыўся 27 лістапада. Як паведаміў бок абвінавачання, 8 верасня пенсіянер з 19:00 да 21:00 быў на несанкцыянаванай акцыі на праспекце Машэрава ў Мінску.

Там ён "з мэтай перашкодзіць законнай дзейнасці супрацоўніка АУС па ахове грамадскага парадку наўмысна ўжыў гвалт". Паведамляецца, што мужчына двойчы стукнуў міліцыянта ў твар. Пакуль яго цягнулі ў міліцэйскі транспарт, пенсіянер яшчэ раз стукнуў міліцыянта ў твар. Паводле суда, у амапаўца зафіксаваныя цялесныя пашкоджанні, якія не пацягнулі разладу здароўя або нязначнай стойкай страты працаздольнасці.

Пенсіянеру прызначылі "хатнюю хімію". Гэта значыць, што ён застанецца дома, але павінен выконваць пэўныя ўмовы — напрыклад, адзначацца ў міліцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі