8 сакавіка па паўднёвым захадзе Беларусі чакаецца да 7 градусаў цяпла
Найбольш цёпла ў бліжэйшыя дні будзе па захадзе Беларусі. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У чацвер, 8 сакавіка, чакаецца пераважна хмарнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі пройдзе снег, мокры снег, па паўднёвым захадзе — з дажджом. Месцамі будзе туман, галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы тэмпература паветра прагназуецца ад нуля па паўднёвым захадзе да 7 градусаў марозу па паўночным усходзе. Удзень слупок тэрмометра пакажа -3...+2, на паўднёвым захадзе будзе 3-7 вышэй за нуль.
У пятніцу захаваецца пераважна хмарнае надвор'е. Таксама на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкi ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Месцамі будзе туман, уначы і зранку слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе да нуля да -6 градусаў. Удзень чакаецца ад 2 градусаў марозу да 4 цяпла, па захадзе краіны будзе +5...+8 градусаў.
У суботу таксама сіноптыкі прагназуюць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Месцамі чакаецца туман, уначы і зранку слабы галалёд. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Уначы слупок тэрмометра пакажа -4...+1 градус. Удзень ён падымецца да -1...+4, а па паўднёвым захадзе — да 5-7 вышэй за нуль.
У нядзелю ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу пройдуць у асобных раёнах краіны. Месцамі чакаецца туман, уначы і зранку слабы галалёд. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Уначы тэмпература паветра панізіцца да 2-7 градусаў марозу, удзень чакаецца ад -2 да +4. У паўднёва-заходніх раёнах уначы прагназуюць каля нуля, удзень — 5-8 са знакам "плюс".