90 беларускіх спартсменаў атрымалі афіцыйны дазвол на прыняцце допінгу

90 беларускіх спартсменаў атрымалі афіцыйны дазвол на прыняцце допінгу

Сусветнае антыдопінгавае агенцтва дазваляе некаторым спартсменам прымаць стэроіды і іншыя забароненыя рэчывы, калі гэта неабходна для лячэння. З 2009 года пры беларускім Нацыянальным антыдопінгавым агенцтве працуе спецыяльная камісія, якая выдае такія дазволы.

“Калі няма іншых варыянтаў лячэння, спартсмен павінен запоўніць спецыяльныя дакументы. Камісія з лекараў разбіраецца ў выпадку, і калі альтэрнатывы па лячэнню няма, такія прэпараты сапраўды прымяняняюцца. З 2009 года было выдадзена 90 такіх дазволаў. У тым ліку для пяцярых атлетаў, якія прымалі ўдзел ў Алімпійскіх гульнях”, – паведамляе дырэктар НАДА Беларусі Дзяніс Мужухін Еўрарадыё.

Адна допінг-проба беларускага спартсмена каштуе да 1500 еўра 

90 беларускіх спартсменаў атрымалі афіцыйны дазвол на прыняцце допінгу
Дзяніс Мужухін

Апошні гучны скандал, звязаны з дазволам на прыняцце стэроідаў, успыхнуў у тэнісе. У СМІ трапіў зліў інфармацыі, звязаны з Сірэнай Уільямс. Аднак аказалася, што амерыканка не парушыла ніякіх антыдопінгавых правілаў, бо мела адпаведны дазвол. Нягледзячы на гэта, інфармацыя пра тэрапеўтычны прыём стэроідаў не паведамляецца  публічна, бо гэта – медыцынская таямніца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі