Абама станчыў ў Белым доме з рэперам Ашэрам (відэа)
Прэзідэнт ЗША Барак Абама 21 кастрычніка станчыў пад песню ў стылі хіп-хоп з рэперам Ашэрам. Гэта адбылося ў Белым доме на вечары BET Love and Happiness awards.
Відэа танцаў з'явілася ў Твітары. Танец палітыка і рэпера адбываўся пад Hotline Bling Дрэйка.
На пасадзе прэзідэнта ЗША Барак Абама знаходзіцца ўжо апошнія дні. 8 лістапада пройдуць выбары новага кіраўніка Злучаных Штатаў.
President Obama dancing to "Hotline Bling" last night at The White House. pic.twitter.com/cbvWhvNyd1
— Word On Road (@WordOnRd) October 22, 2016