Абломкі і аскепкі: як цяпер выглядае месца, дзе 3 ліпеня выбухнулі феерверкі

Гандлёвая палатка ў 20 метрах ад месца выбуху / Еўрарадыё
Гандлёвая палатка ў 20 метрах ад месца выбуху / Еўрарадыё

Познім вечарам 3 ліпеня падчас феерверка ў гонар Дня Незалежнасці ў Мінску ўзарваліся тры салютныя ўстаноўкі. Адна з іх стаяла ў мінскім Парку Перамогі — аскепкі ад выбуху разляцеліся на паўкіламетра і паранілі 10 чалавек. Металічны кавалак марціры трапіў у шыю 64-гадовай Наталлі Максімчук — медыкі не змаглі яе выратаваць.

Некаторы час разбураная салютная ўстаноўка заставалася на пляцоўцы ў Парку Перамогі — там працавалі следчыя. Цяпер яе няма, але шмат што на гэтым месцы па-ранейшаму нагадвае аб трагедыі. На трансфарматарным шчыце ляжаць іржавыя аскепкі. Побач — гандлёвыя павільёны з парванымі пластмасавымі сценамі. Драпіны, якія выбух пакінуў на дрэвах, замазаныя зялёнай фарбай.

На набярэжнай Свіслачы, дзе загінула Наталля Максімчук, бязлюдна. Там ляжаць жывыя кветкі.

Обломки и осколки: как сейчас выглядит место, где 3 июля взорвались фейерверки
Месца, дзе падчас салюта на 3 ліпеня былі параненыя людзі / Еўрарадыё

Старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч агучыў асноўную версію выбухаў у Мінску — няякасныя феерверкі, якія выкарыстоўваліся падчас святочнага салюта. СК адпрацоўвае і іншыя версіі.

У Міністэрстве абароны паведамілі, што і разбураныя салютныя ўстаноўкі, і "феерверачныя вырабы" былі набытыя ў расійскага ААТ "Пиро-Росс" (г. Пасад). Здарэнне называецца "вельмі рэдкім выпадкам". Двое супрацоўнікаў "Пиро-Росс", якія знаходзіліся ў Мінску падчас падрыхтоўкі да салюта, затрыманыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі