Абломкі лайнера А320 знайшлі ў Міжземным моры
Абломкі авіялайнера А320, які зазнаў крушэнне, выявілі ў Міжземным моры. Пра гэта інфармуе slon.ru са спасылкай на Reuters.
Абломкі самалёта знайшлі ў паўднёвай частцы мора бліз вострава Карпатас. Раней Мінабароны Грэцыі паведамляла праз СМІ, што выспы Касас і Карпатас называюцца меркаваным месцам крушэння лайнера А320 кампаніі EgyptAir.
Авіякатастрофа адбылася ў ноч на 19 траўня. На борце самалёта, які ляцеў з Парыжа ў Каір, знаходзіліся 66 чалавек.
Прычына авіякатастрофы пакуль не вядомая. Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд заявіў, што пакуль нельга выключыць ні адну з версіяў.