Што вядома пра авіякатастрофу Airbus А320

Што вядома пра авіякатастрофу Airbus А320

Пасажырскі самалёт Airbus А320 авіякампаніі EgyptAir (рэйс MS804) уначы 19 траўня ляцеў з Парыжа ў Каір. З французскай сталіцы ён выляцеў у 00.09 паводле беларускага часу. На яго борце былі 66 чалавек: 56 пасажыраў і 10 чальцоў экіпажу (грамадзяне 12 краін — Егіпта (30 чалавек), Саудаўскай Аравіі, Францыі (15 чалавек), Вялікабрытаніі, Ірака, Партугаліі, Бельгіі, Канады, Кувейта, Судана, Чада, Алжыра). Міністэрства замежных спраў Беларусі заявіла, што грамадзян нашай краіны на яго борце не было.

Самалёт знік з радараў за 45 хвілін да запланаванай пасадкі ў Каіры. Спачатку паведамлялася, што пасля таго, як заляцеў у паветраную прастору Грэцыі, пасля — што ён ужо быў 2 хвіліны ў паветранай прасторы Егіпта (на паўднёвы ўсход ад Крыта), у 280 км ад узбярэжжа Егіпта. У гэты момант ён быў на вышыні больш за 11 км. Пошукамі заняліся ваенныя самалёты Грэцыі і Егіпта. Яго шукаюць каля вострава Карпатас.

Відэа: Траекторыя апошняга палёту пасажырскага самалёта Airbus А320

Вядома, што самалёт правяраўся 18 траўня ў Парыжы. Скаргаў з боку экіпажу не было. Егіпецкія ўлады не выключаюць версіі тэракту на борце авіялайнера. Супярэчлівая інфармацыя паступае пра тое, ці быў атрыманы сігнал бедства з самалёта. Дыспетчары Грэцыі заявілі, што падчас апошняга сеансу сувязі з экіпажам ніякай гаворкі пра праблемы не было.

Што вядома пра авіякатастрофу Airbus А320

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі