У Міжземным моры знайшлі часткі фюзеляжа і крэслы Airbus A320

У Міжземным моры знайшлі часткі фюзеляжа і крэслы Airbus A320

У Міжземным моры знайшлі часткі кузава, сядзенні і багаж лайнера Airbus A320 авіякампаніі Egyptair. Пра гэта са спасылкай на міністра абароны Грэцыі паведамляе AFP.

Дзяржаўнае егіпецкае тэлебачанне паведаміла, што абломкі знайшлі ў 290 км на поўнач ад горада Александрыя.

Airbus A320 авіякампаніі Egyptair ляцеў 19 траўня з Парыжа ў Каір. Ён знік з радараў над Міжземным морам на падлёце да Егіпта. На борце было 56 пасажыраў і 10 членаў экіпажа, агулам 66 чалавек, грамадзян 12 краін (найбольш з Егіпта і Францыі). Па апошніх звестках, самалёт пачаў рэзкае зніжэнне, падчас якога павярнуўся на 90 градусаў налева, а потым на 360 градусаў направа. А потым упаў у мора.

Сярод папярэдніх версій авіякатастрофы — тэракт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі