Мінабароны Грэцыі: Перад знікненнем егіпецкі A320 развярнуўся на 360 градусаў
Перад знікненнем з радараў самалёт A320 авіякампаніі EgyptAir зрабіў шэраг рэзкіх манеўраў, у тым ліку развярнуўся на 360 градусаў. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на Мінабароны Грэцыі.
"У 03.39 судна накіроўвалася на поўдзень-паўднёвы ўсход да астравоў Касас і Карпатас. Пасля таго як лайнер увайшоў у раён палётнай інфармацыі (FIR) Каіра, ён здзейсніў рэзкія манеўры і зніжэнне: 90 градусаў налева, а затым 360 градусаў направа", — цытуе РБК словы міністра абароны Грэцыі Панаса Каменаса.
Раней у Грэцыі казалі, што экіпаж А320 не паведамляў аб праблемах, пакуль знаходзіўся ў зоне яе адказнасці. Лайнер знік з сувязі праз дзве хвіліны пасля таго, як пакінуў паветраную прастору Грэцыі. Апошні раз ён выходзіў на сувязь за 10 хвілін да знікнення.
У EgyptAir кажуць, што самалёт знік, калі знаходзіўся на вышыні 11,2 км. Трэк лайнера на сайце Flightradar24 не паказвае яго зніжэнне або іншыя незвычайныя манеўры перад знікненнем.
У сваю чаргу газета Proto Thema, якая выдаецца ў Грэцыі, заявіла, што A320 з вышыні 11,3 км рэзка знізіўся да 2,7 км, а потым знік. Крыніцы гэтай інфармацыі выданне не паведамляе.
Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд заявіў пра тое, што зніклы самалёт разбіўся. На яго думку, пакуль што нельга выключаць ні адну з версіяў здарэння. Парыжская пракуратура пачала расследаванне ў сувязі з авіякатастрофай.
Як паведамлялася раней, A320, які выконваў ляцеў з Парыжа ў Каір, знік з радараў над Міжземным морам у ноч на чацвер. На яго борце знаходзіліся 66 чалавек: тры супрацоўнікі бяспекі, сем чальцоў экіпажа і 56 пасажыраў, 15 з якіх — французы.