Абстрэл Белгарада: гарэлі аўтамабілі, пашкоджаны шматпавярхоўкі, ёсць параненыя

Наступствы абстрэлу Белгарада

Наступствы абстрэлу Белгарада / ТАСС

Расійскі Белгарад гэтай раніцай зноў быў пад абстрэлам. Кіраўнік рэгіёну Вячаслаў Гладкоў паведаміў, што параненыя 8 чалавек. Адна з пацярпелых, па яго словах, знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане, у астатніх раненні сярэдняй цяжкасці. Найбольш пацярпелай жанчыне могуць ампутаваць руку, пішуць мясцовыя тэлеграм-каналы. "Цяпер яна знаходзіцца ў аперацыйнай. У пацярпелай спынялася сэрца, дапамаглі рэанімацыйныя мерапрыемствы", прыводзяць яны словы кіраўніка абласнога Міністэрства аховы здароўя Андрэя Іконнікава. 

У горадзе згарэў прыватны дом і больш за дзясятак аўтамабіляў. У шматпавярхоўках выбіла шкло такія пашкоджанні налічылі ў 21 доме. Пад абстрэлам, са слоў Гладкова, сёння былі і іншыя населеныя пункты рэгіёну

Вайну пачала Расія, калі 24 лютага 2022 года напала на Украіну. Яна абстрэльвае ракетамі і дронамі ўкраінскія гарады. Падчас расійскага ўдару па Львове ў ноч на 4 верасьня, да прыкладу, загінулі 7 чалавек, у тым ліку трое дзяцей. 45 чалавек былі шпіталізаваныя з траўмамі і раненнямі, загінула амаль уся сям'я Базылевіч. У жывых застаўся толькі мужчына. У выніку таго абстрэлу ён страціў жонку і траіх дачок.

Обстрел Белгорода: горели автомобили, повреждены многоэтажки, есть раненые
Згарэў прыватны дом і аўтамабілі / @belplus_bg
Обстрел Белгорода: горели автомобили, повреждены многоэтажки, есть раненые
Обстрел Белгорода: горели автомобили, повреждены многоэтажки, есть раненые
Ліквідацыя наступстваў абстрэлу ў Белгарадзе / @zhest_belgorod

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі