Пасля расійскага ўдару па Львове з сям'і выжыў толькі адзін чалавек

Жывым застаўся толькі мужчына

Жывым застаўся толькі мужчына / t.me/andriysadovyi/

Пасля расійскага ўдару па Львове ўначы 4 верасня загінулі 7 чалавек, у тым ліку трое дзяцей, шпіталізаваныя з траўмамі і раненнямі 45 чалавек, а сярод іх 7 дзяцей. Мэр Львова Андрэй Садавы апублікаваў фота сям'і Базілевіч, з якой жывым застаўся толькі мужчына. Яго завуць Яраславам. А яго жонка Яўгенія і тры іх дачкі — Ярына, Дар'я і Эмілія — ​​загінулі ва ўласным доме.

Старэйшай дзяўчыне — Ярыне (на фота яна ззаду) — быў 21 год. Яна працавала ў офісе "Львоў — маладзёжная сталіца Еўропы 2025". Эміліі было 7 гадоў, Дарыне — 18, а іх маці 43 гады. "У цэнтры Еўропы Расія знішчае ўкраінцаў цэлымі сем'ямі, — піша мэр. — Расіяне забіваюць нашых дзяцей, нашу будучыню".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі