Абвінавачаны ў забойстве гандбаліста: Прызнаўся, бо баяўся, жонка была цяжарная

Абвінавачаны ў забойстве гандбаліста: Прызнаўся, бо баяўся, жонка была цяжарная

У аўторак 12 студзеня пачаўся перагляд справы па забойстве гандбаліста Рамана Лукашука — гульца “СКА-Мінск” і зборнай Беларусі. Пасяджэнні праходзяць у Мінгарсудзе. У першы дзень дапыталі абвінавачанага Максіма Урубухава і Аляксандра Лукашука — бацьку памерлага гандбаліста, які не верыць, што затрымалі вінаватага. 

Павялічанае відэа смяротнага ўдару, з-за якога загінуў Лукашук

Абвінавачаны ў забойстве гандбаліста: Прызнаўся, бо баяўся, жонка была цяжарная

Раман Лукашук атрымаў смяротныя траўмы каля мінскага клуба “Мулен Руж” у верасні 2014 года. Першапачаткова з падачы праваахоўнікаў паведамлялася, што гандбаліст загінуў з-за бытавухі: паспрачаўся з іншым хлопцам з-за таксі і атрымаў удар.

Следства і судовыя разбіральніцтвы выліліся ў грандыёзны скандал.

Суд Маскоўскага раёна прызнаў вінаватым у нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджанняў барысаўчаніна Максіма Урубухава (28 год). Звычайнага будаўніка, шчуплага на выгляд, які не займаўся байцоўскімі адзінаборствамі і не служыў у спецназе. Урубухаву далі 6 год пазбаўлення волі, сваю вінаватасць ён прызнаў.

А вось бацька Рамана Лукашука ў такую версію не паверыў і пачаў дабівацца праўды па розных інстанцыях. У падмацаванне сваіх аргументаў ён дэманструе відэазапісы з клуба, на якіх як мінімум бачна тое, што у матэрыялах крымінальнай справы ёсць сфальсіфікаванае відэа і што галоўны сведка канфлікту — гандбаліст “СКА-Мінск” Максім Сончык — хлусіць.

Аляксандр Лукашук назваў канкрэтныя прозвішчы гандбалістаў, якія, на яго думку, арганізавалі аблаву на яго сына каля клуба “Мулен Руж”. Але следства нават не адсачыла месцазнаходжанне гэтых людзей па мабільніках. Таксама з падачы праваахоўнікаў справа была выстаўлена так, што Урубухаў ударыў Лукашука кулаком у твар. Але на справе ў забітага на твары не было нават драпіны. А на гематому памерам з кулак з тыльнага боку галавы, якую пабачылі блізкія Рамана, следства і суд нават не звярнулі ўвагі. 

Увогуле ўсе сумнеўныя моманты гэтай крымінальнай справы можна распісваць на шмат старонак.

Ці не таму Вярхоўны суд адмяніў ранейшую судовую пастанову як незаконную і адправіў справу на новы разгляд. 

Як забілі гандбаліста зборнай Рамана Лукашука (відэа)

Вярхоўны суд адмяняе прысуд Урубухаву

На апошнім судовым пасяджэнні Максім Урубухаў адмовіў усе абвінавачванні, але падкрэсліў, што не памятае ўсіх падзеяў каля клуба “Мулен Руж”: выпіў блізу 400 грамаў моцнага алкаголю за ноч. Усё што памятае абвінавачаны: яго нехта каля клуба ўдарыў, ён упаў, падбег ахоўнік…

З вечарынкі ён вярнуўся на таксі ў здымную мінскую кватэру, а на наступны дзень паехаў да цяжарнай жонкі ў Барысаў. Праз тыдзень на працу да Урубухава прыбыла міліцыя.

“Мне сказалі, што ўдарыў хлопца, які зараз ляжыць у бальніцы. Сказалі, што ўсё  бачна на відэазапісе, які не паказалі: “Потым паглядзіш”. Я сказаў, што нічога не помню”, — даводзіў абвінавачаны ў судзе. 

Падчас пасяджэння зачыталі падпісаныя Урубухавым  ранейшыя паказанні, у якіх апавядаецца пра тое, што ля клуба “Мулен Руж” ён сапраўды наносіў па Лукашуку ўдар.

“Дык што, следчы прыдумаў гэтыя паказанні і даў вам падпісаць? Цяжка зразумець вашу пазіцыю”, — высвятляў гэта тонкае пытанне суддзя Сяргей Бандарэнка.

“Сказалі, што на камеры відаць, як я б’ю. Нешта напісалі з маіх слоў, нешта не з маіх. А я падпісаў. Была цяжарная жонка, баяўся, што будзе яшчэ горш, што  возьмуць пад варту. Спадзяваўся на ўмоўны тэрмін”, — адказваў на гэта Урубухаў, тужліва напружыўшыся.

"СКА-Мінск" не дапамог сям'і Лукашука ўсталяваць надмагільны помнік

Абвінавачаны ў свой час вучыўся на аддзелачніка ў ліцэі, але такое ўражанне, што не скончыў і дзевяці класаў. Прававой культуры — нуль. Пра тое, што ў пратаколе допыту ён мог сваёй рукой нешта дапісаць і меў права на адваката, абвінавачаны апрыёры не ведаў. Прыціснеш такога чалавека да сценкі, прымусіш узяць на сябе генацыд яўрэяў — і прызнаецца. Вось такое ўражанне склалася пра Урубухава падчас яго допыту. Ці то добры акцёр, ці то проста дурань.  

Абвінавачаны ў забойстве гандбаліста: Прызнаўся, бо баяўся, жонка была цяжарная

Бацька памерлага: “Рому вырубілі, ён 16 хвілін ляжаў каля клуба. Магчыма, каб выклікалі “хуткую”, сын жыў бы”

Другім дапыталі пацярпелага Аляксандра Лукашука. Ён спаслыўся на відэазапісы з матэрыялаў справы, паводле якіх, на яго думку, відавочна, што Урубухаў не мае дачынення да гібелі сына, а дапытаныя следчымі сведкі далі непраўдзівыя паказанні.

Бацьга загінулага патлумачыў і тое, чаму падазрае перспектыўнага беларускага гандбаліста Мікіту Вайлупава (яго прозвішча іншыя СМІ ўжо раскрылі, таму не будзем яго хаваць).

“Сыну была канкрэтная пагроза з боку Вайлупава ў прысутнасці іншага гандбаліста. Раман, будучы ў адпачынку ў чэрвені 2014 года, перадаў мне гэтыя словы: “Мы цябе прыбяром”. Вайлупаў гуляў на той жа пазіцыі, дзе і мой сын”, — выказаўся бацька. 

Абвінавачаны ў забойстве гандбаліста: Прызнаўся, бо баяўся, жонка была цяжарная
Аляксандр Лукашук чакае пачатку судовага пасяджэння на дварэ каля Мінгарсуда.

Таксама Аляксандр Лукашук давёў суддзі, што следства праігнаравала яго версію і адмовіла яму ў просьбе сфатаграфаваць матэрыялы справы, якія перадалі ў суд з рэкорднай хуткасцю.   Скаргу сям’і памерлага ў пракуратуры разглядаць не сталі, маўляў, справа ўжо у судзе, не наша кампетэнцыя.

Бацька настойвае на версіі, што чатыры іншыя гандбалісты з клубаў “СКА” і “Віцязь” зладзілі на сына аблаву. Група прыехала да клуба “ Мулен Руж” на “Таёце” аднаго з гульцоў. Той жа самы аўтамабіль фігуруе на відэа, звязаных з забоствам Рамана. Бацька не проста выказвае здагадкі, а паказвае на канкрэтныя кавалкі відэа, пралічаныя да секунды.

Удар па галаве сына, як лічыць бацька, не адзіная прычына яго гібелі. Раману не аказалі своечасовую медыцынскую дапамогу. Замест таго, каб выклікаць “хуткую”, загрузілі ў машыну, павезлі ў мікрараён Уручча, кінулі пасінелага на лаве ля пад’езда і толькі тады выклікалі медыкаў.  

“Рому вырубілі, ён страціў свядомасць, 16 хвілін ляжаў каля клуба, ахова якога проста назірала. Магчыма, каб выклікалі “хуткую”, сын жыў бы”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі