Абвяшчэнне прысуду экс-гендырэктару "Цмокі-Мінск" перанеслі ўжо трэці раз

Абвяшчэнне прысуду экс-гендырэктару "Цмокі-Мінск" перанеслі ўжо трэці раз

Абвяшчэнне прысуду экс-гендырэктару баскетбольнага клуба "Цмокі-Мінск" Канстанціну Шараверы перанеслі ўжо трэці раз. Яго абяцаюць агучыць у сераду, 7 верасня (раней абяцалі абвесціць прысуд 31 жніўня, 5 верасня). Сакратар суда паведаміла "Прессболу", што такія пераносы — гэта "звычайная практыка".

Справу Шараверы разглядаў Маскоўскі суд сталіцы. Ён знаходзіцца за кратамі з 14 красавіка 2014 года, а працэс пачаўся ў снежні 2015 года. Канстанціна Шараверу вінавацяць у крадзяжы "шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры". Агульную суму шкоды следства ацаніла больш як на 7 мільярдаў недэмінаваных рублёў.

Паводле дзяржабвінавачання, былы кіраўнік клуба стварыў механізм, пры якім ён атрымліваў частку сродкаў, налічаных на заробак гульцам і трэнерам. Шаравера забіраў у супрацоўнікаў банкаўскія карткі разам з пін-кодам і ў банкамаце здымаў грошы, падначаленым перадаваў толькі частку суму, пра якую яны дамаўляліся ў вуснай форме. Таксама гульцы і трэнеры падпісвалі канфідэнцыйнае пагадненне да дамовы, аднак сума кантракту дапісвалася пазней. Частку заробку перадавалі з рук і рукі ў бухгалтэрыі.

За чатыры гады следства выявіла болей за 60 эпізодаў у справе абвінавачанага. Сярод іх ёсць арганізацыя банкета з нагоды юбілею Шараверы, хоць па дакументах праходзіў навучальны семінар. Дзяржабвінаваўца просіць прызнаць экс-гендырэктара вінаватым і прызначыць яму пакаранне ў выглядзе 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Канстанцін Шаравера не прызнае сваёй віны і сцвярджае, што атрыманыя грошы выкарыстоўваў на развіццё клуба.

Уласнікам "Цмокі-Мінск" з'яўляецца Мінгарвыканкам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі