Аб'яўленыя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы

Джон Хопфілд і Джэфры Хінтан

Джон Хопфілд і Джэфры Хінтан / x.com/NobelPrize

Нобелеўскую прэмію па фізіцы сёлета атрымалі Джон Хопфілд і Джэфры Хінтан, адныя з “хросных бацькоў” штучнага інтэлекту. Яны адзначаны "за фундаментальныя адкрыцці і вынаходніцтвы, якія дазваляюць праводзіць машыннае навучанне з выкарыстаннем штучных нейронных сетак".

Джэфры Хінтану 76 гадоў. Ён — брытанскі і канадскі навуковец. Амерыканскаму навукоўцу Джону Джозэфу Хопфілду 91 год. 

9 кастрычніка аб'явяць лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па хіміі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі