Ацяпленне ў Мінску ўключаць праз тры тыдні

“Мы ўключым ацяпленне недзе ў сярэдзіне кастрычніка — паступова, на працягу тыдня, — піша “Комсомольская правда в Белоруссии” са спасылкай на начальніка аддзела энергетыкі Мінгарвыканкама Аляксандр Герасіменку. — Ёсць такое царкоўнае свята — Пакроў Найсвяцейшай Багародзіцы, якое адзначаецца 14 кастрычніка. Вось, прыкладна ў гэтых чыслах”.

Тым часам, 23 верасня пачалі ўключаць ацяпленне ў Маскве. Праз тры дні будзе падключаная амаль палова расійскай сталіцы. Нам жа цёплых батарэяў давядзецца чакаць як мінімум тры тыдні.

Як вядома, каб ацяпленне было ўключанае, сярэдняя тэмпература цягам 5 дзён мусіць пратрымацца на ўзроўні ў 8 градусаў цяпла. За апошні час раней за ўсё — 9 кастрычніка — ацяпленне ў Мінску ўключылі ў 2009 годзе. Пазней за ўсё — 20 кастрычніка — батарэі пацяплелі ў 2008-м. А летась і пазалетась ацяпленне ўключалася ў адзін і той жа дзень — 13 кастрычніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі