Ад Антарктыды адкалоўся самы вялікі айсберг у гісторыі
Ад Антарктыды адкалоўся вялікі айсберг. Як мяркуюць эксперты, — самы вялікі ў гісторыі. Яго плошча складае каля 6 тысяч квадратных кіламетраў. Гэта як 17 Мінскаў, чатыры Лонданы, дзве Белавежскія пушчы ці адзін Шанхай.
Пры гэтым вага айсберга — 1 трнл тон. "Айсберг стагоддзя", як назвалі яго журналісты, быў часткай ледніка Ларсана, агульная плошча якога — блізу 55 тысяч км.
Мяркуецца, што прычынай, па якой праз ляднік прайшла расколіна, стала не глабальнае пацяпленне, а тэктанічная актыўнасць. У далейшым ляднік працягне расці.
Breaking news! The iceberg has fully detached from Larsen C - more details to follow soon pic.twitter.com/pdSxDuAGjR
— Project MIDAS (@MIDASOnIce) July 12, 2017