Ад аварыі з мінскім аўтобусам пацярпелі 11 пасажыраў (фота)
Паведамляецца, што гаворка ідзе пра аўтобус маршруту №96.
Нагадаем, што аварыя з маршрутным аўтобусам адбылася ўвечары 7 кастрычніка на праспекце Дзяржынскага. Аўтобус урэзаўся ў дарожны слуп. Паводле папярэдніх звестак, кіроўца знепрытомнеў за рулём.
Як інфармуе auto.onliner.by са словаў супрацоўнікаў ДАІ, траўмы атрымалі 11 пасажыраў МАЗа. Усіх іх даставілі ў лякарні. Паводле папярэдніх звестак, у пацярпелых пераважна ушыбы і чэрапна-мазгавыя траўмы лёгкай ступені. Толькі ў адной жанчыны падазраюць пашкоджанне пазваночніка.
Супрацоўнікі ДАІ пацвердзілі, што кіроўцу магло стаць дрэнна за рулём і ён знепрытомнеў.
На форумах сцвярджаецца, што кіроўца аўтобуса — донар, які сёння раніцай здаў кроў і не павінен быў выходзіць на маршрут.