Ад Беларусі спачуванні Францыі выказаў Міхаіл Мясніковіч
Ад Беларусі спачуванні Францыі выказаў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч. 16 красавіка ў Мінску ён сустрэўся з дэлегацыяй французскіх парламентароў, інфармуе БЕЛТА. Як інфармавала Еўрарадыё, увечары ў панядзелак у Парыжы пачаўся пажар у саборы Парыжскай Божай Маці, помніку архітэктуры XII-XIV стагоддзяў. Ён працягваўся дзевяць гадзін і знішчыў шпіль, а таксама дах храма. Частку прадметаў мастацтва ўдалося выратаваць.
"Мы ў Беларусі шкадуем аб бядзе, якая здарылася, — гаварыў Мясніковіч. — ...Беларусы, як і іншыя, мяркую, неабыякавыя людзі ў іншых краінах свету, успрынялі гэтую бяду як сваю. Выказваем нашыя шчырыя спачуванні".
Як вядома, Аляксандр Лукашэнка 16 красавіка паляцеў з афіцыйным візітам у Турцыю.
Больш цікавых падзей 16 красавіка ў праграме "Еўразум"