Ад чыгуначнікаў у Беларусі патрабуюць "сталёвай нецярпімасці" да "экстрэмізму"

Нарада кіраўніцтва Беларускай чыгункі

Нарада кіраўніцтва Беларускай чыгункі / rw.by

На Беларускай чыгунцы пад кіраўніцтвам яе кіраўніка Валерыя Варэніча ў аўторак адбылася нарада "па прафілактыцы экстрэмісцкай дзейнасці". Прычынай стала атрыманы з упраўлення Следчага камітэта па Мінску дакумент "аб ліквідацыі парушэнняў закона, прычын і ўмоў, якія садзейнічалі ўчыненню злачынства". Пра якое менавіта "злачынства" ідзе гаворка, прэс-служба Беларускай чыгункі не ўдакладняе. Намеснік начальніка следчага ўпраўлення УСК па горадзе Мінску Руслан Барысенка гаварыў на нарадзе пра папярэдняе расследаванне крымінальнай справы "па фактах фінансавання экстрэмісцкіх фарміраванняў і тэрарыстычных арганізацый". Відаць, па ёй праходзяць і чыгуначнікі.

Вярэніч у сваім выступе адзначыў, што ўзнікае "нямала пагроз, якія дэстабілізуюць і парушаюць мірную плынь жыцця беларускага грамадства". І каб ім супрацьстаяць, трэба займацца "папярэджаннем экстрэмісцкай дзейнасці". Ён запатрабаваў ад прысутных "больш крытычна і адказна ставіцца да сваіх службовых абавязкаў". А яшчэ ад чыгуначнікаў цяпер патрабуюць "сталёвай нецярпімасці" да "экстрэмісцкай дзейнасці". З імі больш актыўна будуць працаваць ідэолагі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі