Ад хуткацечнай хваробы памёр аршанскі апазіцыйны актывіст Алесь Шутаў
У Оршы ад хуткацечнай пнеўманіі памёр кіраўнік мясцовай суполкі Партыі БНФ Алесь Шутаў. Як паведаміў “Нашай Ніве” актывіст Ігар Казмерчак, Шутава адвезлі ў лякарню з падазрэннем на хваробу сэрца, бо ён пачаў задыхацца. Лекары дыягнаставалі ў яго пнеўманію. Хворы нібыта пайшоў на папраўку, але раптам яго стан зноў пагоршыўся і ён памёр.
Алесю Шутаву было 46 гадоў. Ён зарабляў на жыццё рэпетытарствам, а ўсю энергію аддаваў барацьбе за нацыянальныя і грамадзянскія правы.