Ад каронавіруса 2019-nCoV загінула ўжо 56 чалавек
Reuters
Колькасць заражаных новым каронавірусам 2019-nCoV, па даных Дзяржкамітэта па ахове здароўя Кітая на 00:00 26 студзеня, складае 1975 чалавек. Загінулі ад выкліканай вірусам пнеўманіі 56 чалавек, ачунялі 49 хворых. Яшчэ ў 2 684 чалавек заражэнне 2019-nCoV мяркуецца, але пакуль не пацверджана, піша "Сіньхуа" са спасылкай на афіцыйныя даныя кітайскіх медыкаў.
З 1975 захварэўшых на пнеўманію, у якіх дыягназ быў пацверджаны, 324 знаходзяцца ў цяжкім стане.
За межамі кантынентальнага Кітая, па апошніх даных, дыягназ 2019-nCoV пацверджаны ў 30 чалавек. Каронавірус выяўлены ў Тайландзе, Японіі, Паўднёвай Карэі, ЗША, В'етнаме, Сінгапуры, Малайзіі, Непале, Францыі, Аўстраліі, Гангконге і на Тайвані.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.