Ад пачатку года ў Беларусі загінулі дзесяць дзяцей
Дзіця
Ад пачатку 2025 года "ад знешніх прычын" у Беларусі загінулі дзесяць дзяцей, прычым трое — у выніку дарожна-транспартных здарэнняў. Пра гэта паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры.
У ДТЗ загінулі два непаўналетнія пешаходы і адзін пасажыр. У Віцебску пад аўто трапіў дзевяцігадовы хлопчык, а ў Мінску — васьмігадовы. Яны пераходзілі праезную частку па пешаходным пераходзе.
У Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці 7 снежня ў ДТЗ загінула цэлая сям'я, у тым ліку пяцігадовае дзіця. Легкавы аўтамабіль "Kia" занесла на паласу сустрэчнага руху, дзе ён урэзаўся ў фуру MAN, якая везла металапрофіль.
У Лідскім раёне на Гродзеншчыне мужчына неасцярожна абыходзіўся са зброяй і выпадкова стрэліў у малалетняга ўнука. Ад ранення дзіця памерла.
У Магілёве з акна пятага паверха вывалілася дзіця, якому не было яшчэ і двух гадоў.
У Мінску 16-гадовы падлетак на тэрыторыі пустуючага завода хацеў абрэзаць драты з трансфарматнай скрыні. Ён атрымаў смяротны ўдар токам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.