Ад расійскай акупацыі Крыма пацярпеў беларускі санаторый
Змена статусу паўвострава істотна знізіла лік адпачываючых у размешчаным у Місхоры санаторыі "Беларусь".
Паводле дырэктара санаторыя Барыса Андрасюка, асноўная прычына памяншэння турыстычнага патоку звязаная з цяжкасцю праезду аўтатранспарту праз тэрыторыю Украіны. Цяпер запаўняльнасць санаторыя складае 68%.
Але і гэта значна лепш, чым у іншых крымскіх санаторыях. Там цяпер занята ад 1% да 45-50% месцаў, паведамляе БелТА.