Ад ураганнага ветру на Магілёўшчыне пацярпелі дзевяць населеных пунктаў

Ад ураганнага ветру на Магілёўшчыне пацярпелі дзевяць населеных пунктаў

У Магілёўскай вобласці ад ураганнага ветру 27 чэрвеня пацярпелі дзевяць населеных пунктаў у Бабруйскім, Кіраўскім і Слаўгарадскім раёнах. Пра гэта інфармуе прэс-служба Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС. 

Парывы ветру дасягалі 23 метраў за секунду. Пашкоджаныя дахі 22 сельскагаспадарчых будынкаў і пяці жылых дамоў. Матэрыяльныя страты яшчэ падлічваюцца.

Падраздзяленні МНС 15 разоў выязджалі на ўборку паваленых дрэваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі