Ад “выбараў і транзіту” да Вагнера і ўдзелу ў вайне — эфір з Дракахрустам

Юрый Дракахруст / фота з архіва

Юрый Дракахруст / фота з архіва

Усё часцей ад лукашэнкаўскіх чыноўнікаў рознага ўзроўню і прапагандыстаў гучаць словы пра будучыя электаральныя кампаніі. Да якіх рэжым, як выглядае, пачаў рыхтавацца ці не з 2021 года — вынішчаючы не толькі ўсе палітычныя партыі і грамадскія ініцыятывы, але і любую актыўнасць з боку беларусаў. З іншага боку, Павел Латушка не выключае, што Масква скарыстаецца гэтымі “выбарамі” як сродкам для павелічэння свайго палітычнага ўплыву і прысутнасці ў Беларусі.

Навошта Лукашэнку працягваць фарс пад назвай “выбары” і ці магчыма сёння разважаць пра нейкі транзіт улады ў любым яго выглядзе? Ці варта верыць словам Алейніка пра няўдзел Беларусі ў захопніцкай вайне Расіі супраць Украіны? Што адбываецца з беларускімі дэмакратычнымі сіламі і на што ім найперш варта было б скіраваць свае высілкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Юрый Дракахруст.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі