Адбылося лёсаванне фінальнага турніру чэмпіянату Еўропы па футболе

Адбылося лёсаванне фінальнага турніру чэмпіянату Еўропы па футболе

У суботу ў Парыжы адбылося лёсаванне фінальнага турніру чэмпіянату Еўропы па футболе. Па яго выніках былі сфармаваныя шэсць групаў:

А: Францыя, Румынія, Албанія, Швейцарыя.

В: Англія, Расія, Уэльс, Славакія.

С: Нямеччына, Украіна, Польшча, Паўночная Ірландыя.

D: Іспанія, Чэхія, Турцыя, Харватыя.

E: Бельгія, Ірландыя, Швецыя, Італія.

F: Партугалія, Ісландыя, Аўстрыя, Венгрыя.

Чэмпіянат Еўропы пройдзе з 10 чэрвеня па 10 ліпеня 2016 года ў Францыі. Матч адкрыцця паміж французскай і румынскай зборнымі адбудзецца 10 чэрвеня на стадыёне "Стад дэ Франс". Гульні групавога этапа працягнуцца да 22 чэрвеня. Матчы 1/8 фіналу прызначаныя на 25-27 чэрвеня, чвэрцьфіналы — на 30 чэрвеня — 3 ліпеня, паўфіналы — на 6 і 7 ліпеня. Фінал адбудзецца 10 ліпеня на "Стад дэ Франс".

У 1/8 фіналу выходзяць па дзве лепшыя каманды з групы, а таксама чатыры найлепшыя каманды з тых, што занялі 3-я месцы.

Адзначым, што гульні групавога раўнду і 1/8 фіналу будуць пачынацца а 16-й, 19-й і 22-й гадзінах паводле беларускага часу, а чвэрцьфіналы, паўфіналы, фінал — а 22-й гадзіне.

Як вядома, беларуская зборная на чэмпіянат Еўропы не прабілася, нягледзячы на тое, што ўпершыню, замест 16, на кантынентальным першынстве згуляюць 24 зборныя.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі