Адхілены ад пасады намеснік кіраўніка ААЦ увайшоў у іншую камісію

Адхілены ад пасады намеснік кіраўніка ААЦ увайшоў у іншую камісію

Месяц таму, 13 кастрычніка, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ўсё кіраўніцтва Аператыўна-аналітычнага цэнтра адхіленае ад сваіх пасадаў. На даручэнне кіраўніка дзяржавы працавала камісія, якая вывучала дзейнасць ААЦ і мае прэтэнзіі да яго кіраўніцтва. Па словах Лукашэнкі, ідзе расследаванне выяўленых фактаў, а да канца расследавання ад пасадаў адхіленыя кіраўнікі службы: начальнік ААЦ Сяргей Шпягун, намеснікі — Генадзь Бялкоў і Канстанцін Шульган

Нагадаем, што ААЦ з'яўляецца рэгулятарам інтэрнэту ў Беларусі. 

Аднак выявілася, што прынамсі Канстанцін Шульган увайшоў у іншую дзяржаўную камісію, створаную ў нашай краіне. Сваім указам №413 Лукашэнка стварыў Міжведамасную камісію па бяспецы ў інфармацыйнай сферы. Адным з яе чальцоў прызначаны... Шульган — як намеснік начальніка ААЦ. 

Дарэчы, сярод тых, хто будзе дбаць пра бяспеку ў інфармацыйнай сферы, ёсць і міністр абароны Андрэй Раўкоў

Сам указ абнародаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Адхілены ад пасады намеснік кіраўніка ААЦ увайшоў у іншую камісію

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі