Адказвай на пытанні пра Within Temptation. У падарунак — фірмовая байка ад гурта
26 кастрычніка ў мінскім Палацы спорту выступяць Within Temptation — нідэрландскія сімфа-рокеры наведаюць беларускую сталіцу ў другі раз. Канцэрт адбудзецца ў межах сусветнага тура Within Temptation, які прысвечаны апошняму альбому “Hydra”.
Хочаш выйграць фірмовую байку ад Within Temptation — адказвай на пытанні Еўрарадыё! Дасылай свае правільныя адказы на адрас [email protected] з пазнакай “Конкурс Within Temptation” да 25 кастрычніка ўключна. А ў дзень канцэрта, 26 кастрычніка, мы аб’явім пераможцу!
1. Within Temptation запісалі вядомы кавер песні "Running Up That Hill" Кейт Буш. Праўда, магчыма, закасцянелыя прыхільнікі метал-музыкі і не ведаюць, што існуе і больш папулярны кавер гэтага трэка. Хто аўтар?
- Робі Уільямс
- Coldplay
- Placebo
- Майлі Сайрус
2. Спецыялісты вызначаюць голас нязменнай вакалітскі Within Temptation Шаран дэн Адэль як:
- Кантральта
- Лірычнае сапрана
- Каларатурнае мецца-сапрана
- Альт
3. Героі песень гэтага альбома паралельна з'яўляюцца і героямі коміксаў.
- "The Silent Force"
- "Hydra"
- "The Unforgiving"
- "Mother Earth"
4. Паводле рэцэнзіі на альбом "The Unforgiving" студэнцкага часопіса амерыканскага ўніверсітэта святога Эдварда, калі б у Evanescence і гэтага гурта нарадзілася дзіця, гэта былі б Within Temptation. Што за гурт?
- ABBA
- Lacrimosa
- Black Sabbath
- Spice Girls
5. Гітарыст Within Temptation Роберт Вестэрхольт адмовіўся ад удзелу ў частцы тура ў падтрымку перадапошняга альбома гурта "The Unforgiving". Чаму?
- Раўнаваў да прыхільнікаў Шаран дэн Адэль, з якой, як вядома, яны разам ужо шмат гадоў
- Застаўся сядзець дома з дзецьмі
- Пісаў музыку да папулярнага галандскага містычнага серыяла
- Зламаў нагу, трапіўшы ў роварнае ДТЗ у Амстэрдаме
Фота: www.teamrock.com