Адкрыцця шыльды на доме, дзе абвесцілі незалежнасць БНР, у пятніцу не будзе
Анансаванага адкрыцця мемарыяльнай шыльды на доме ў Мінску, дзе 25 сакавіка 1918 года абвесцілі незалежнасць БНР, у бліжэйшыя дні не будзе, інфармуе Радыё Свабода. Меркавалася, што яна з’явіцца на Валадарскага, 9 у пятніцу, 23 сакавіка, аднак гарадскія ўлады не паспелі даць узгадненні. Таму адкрыццё найхутчэй адбудзецца ўжо на наступным тыдні.
Старшыня Беларускага саюзу мастакоў Рыгор Сітніца запэўнівае, што ўлады не супраць устаноўкі мемарыяльнай дошкі і “толькі спрыяюць працэсу”. Пасяджэння ў Мінгарвыканкаме не было “чыста з тэхнічных прычын” — у ад’ездзе быў старшыня.
Пра тое, як рабілі шыльду, гл. тут.