Адкрыты ліст Святланы Ціханоўскай: разлічваю, што мы жывём у прававой дзяржаве

Адкрыты ліст Святланы Ціханоўскай: разлічваю, што мы жывём у прававой дзяржаве

Прэтэндэнтка на прэзідэнцкую пасаду Святлана Ціханоўская выступіла з адкрытым лістом, у якім звярнулася да МУС і тэлеканала "Беларусь 1". Ён з'явіўся на Telegram-канале "Краіна для жыцця". 

Ціханоўская піша, што на яе выбарчым пікеце ў Гродне 29 траўня адбылася правакацыя. У выніку міліцыянты затрымалі кіраўніка ініцыятыўнай групы Сяргея Ціханоўскага і яшчэ некалькі чалавек, у тым ліку чальцоў ініцыятыўнай групы.

"Гэтую правакацыю і наступнае незаконнае затрыманне і ўзбуджэнне крымінальнай справы ў дачыненні да кіраўніка маёй ініцыятыўнай групы я расцэньваю як грубую спробу зацікаўленых асоб перашкаджаць ажыццяўленню мной выбарчых правоў", — канстатуе Ціханоўская. 

Здарэнне ў Гродне было паказанае на тэлеканале "Беларусь 1". Гэты тэлесюжэт, па словах Ціханоўскай, "змяшчае хлусню і відавочнае скажэнне фактаў праз наўмысна прэтэнцыёзную падачу інфармацыі і нарэзку з сегментаў відэа".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі